From Wikipedia, the free encyclopedia
Абардаж (фр.: abordage) — спосаб вядзення марскога бою ў часы вяслярнага і паруснага флатоў, а таксама спосаб счаплення караблёў для перадачы (прыёму) грузаў ці людзей.
Упершыню ў гісторыі абардаж згадваецца падчас Пунічных войнаў. Камандуючы флотам Гай Дуілій ужыў гэтую тактыку супраць карфагенян.
Абардаж ў вайсковых (пірацкіх) мэтах выкарыстоўваўся для захопу карабля праціўніка і каштоўнасцяў. Атакуючы карабель падыходзіў ушчыльную борт у борт да карабля праціўніка, счапляўся з ім абардажным бусакамі, коткамі і дрэкамі, каб караблі не разышліся падчас бою. Затым байцы абардажнай каманды высаджваліся на палубу карабля праціўніка з дапамогай масткоў (5,5 метраў на 1,2 метра) і уступалі з экіпажам непрыяцеля ў рукапашную схватку з выкарыстаннем агнястрэльнай і халоднай зброі, напрыклад — абардажных сякер, абардажных шабляў, катласаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.