Іхтыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
І́хтыс (стар.-грэч.: Ίχθύς — рыба) — знак першых хрысціян, што сімвалізуе Ісуса Хрыста. Гэта акронім, які складаецца з пяці першых літар наступных словаў:
- ΙΗΣΟΥΣ — Ісус
- ΧΡΙΣΤΟΣ — Хрыстос
- ΘΕΟΥ — Божы
- ΥΙΟΣ — Сын
- ΣΩΤΗΡ — Збавіцель
Рыба пачала выкарыстоўвацца як першы сімвал хрысціянства на два стагоддзі раней за крыж і ўжываецца да нашага часу.