From Wikipedia, the free encyclopedia
Італьянская мова належыць да раманскай групы індаеўрапейскай сям'і.
Італьянская | |
---|---|
Саманазва | Italiano |
Краіны | Італія і 29 іншых краін |
Рэгіёны | Заходняя Еўропа |
Афіцыйны статус | Італія, Швейцарыя, Сан-Марына, Ватыкан, Еўрапейскі Саюз, рэгіёны Славеніі і Харватыі |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Accademia della Crusca |
Агульная колькасць носьбітаў | 70 млн. |
Статус | у бяспецы[d][1] |
Класіфікацыя | |
|
|
Пісьменнасць | італьянскі алфавіт[d] і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | ита 235 |
ISO 639-1 | it |
ISO 639-2 | ita |
ISO 639-3 | ita |
WALS | ifi і ita |
Ethnologue | ita |
Linguasphere | 51-AAA-q |
ABS ASCL | 2401 і 24 |
IETF | it |
Glottolog | ital1282 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Італьянская мова — гэта мова Італіі, некаторых рэгіёнаў Швейцарыі, Славеніі і Харватыі, а таксама рэспублікі Сан-Марына. Яна з'яўляецца дзяржаўнай у Італіі, Сан-Марына, адной з дзяржаўных моў Ватыкана і Швейцарыі. Агулькая колькасць носьбітаў італьянскай мовы складае каля 70 мільёнаў чалавек.[2][3]
Італьянская мова паходзіць ад лаціны — мовы старажытнага Рыму. Пасля распаду Рымскай імперыі на тэрыторыі Італіі былі распаўсюджаныя некалькі мясцовых варынятаў «народнай лаціны». Аснову сучаснай італьянскай мовы складае тасканскі (фларэнційскі) дыялект, на якім пісалі сусветна вядомыя італьянскія класікі Дантэ, Петрарка, Бакача. Асобныя дыялекты (венецыянскі, неапалітанскі і інш.) існуюць у італьянскай мове дагэтуль.
Італьянскую мову часта называюць адной з самых прыгожых і мілагучных моў свету, ці нават самай прыгожай, што выклікана вялікім удзелам галосных гукаў. Таксама яна вядомая як мова класічнай музыкі. Большая частка музыкальнай тэрміналогіі мае італьянскае паходжанне. З італьянскай мовы паходзяць таксама шэраг кулінарных, архітэктурных тэрмінаў ды інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.