Італьянская кухня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Італьянская кухня — традыцыйная кухня Італіі, распаўсюджаная і папулярная ва ўсім свеце, дзякуючы такім стравам, як піца і спагеці. Яна вельмі разнастайная і рэгіянальная, у кожным рэгіёне ёсць свае традыцыйныя стравы.
У аснове італьянскай кухні ляжаць шматвяковыя традыцыі, якія склаліся гістарычна, з культурнымі ўплывамі рымлян, грэкаў, лангабардаў, арабаў і іншых народаў, якія калі-небудзь засялялі Італію або якія аказвалі ўплыў на фарміраванне яе культуры.