Ісламскі вызваленчы фронт мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісламскі вызваленчы фронт мора (тагальск.: Pangharap na Maka-Islam na Pagpapalaya ng (mga) Muslim, араб. جبهة تحرير مورو الإسلامية) — ісламісцкая арганізацыя. Змагаецца за стварэнне незалежнай ісламскай дзяржавы для народаў мора на поўдні Філіпінаў. Створаны ў 1981 годзе кансерватыўнымі членамі Нацыянальна-вызваленчага фронту мора (НВФМ), якія былі нязгодныя з рашэннем кіраўніцтва НВФМ падпісаць пры пасродніцтве лівійскага лідара Муамара Кадафі ў 1976 годзе дагавор аб спыненні агню, калі філіпінскія ўлады пагадзіліся падаць мусульманам Мінданаа рэгіянальную аўтаномію.