Ісалька (вулкан)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісалька (ісп.: Izalco) — вулкан на захадзе Сальвадора. Размешчаны ў горным хрыбце Кардыльера-Апанека, на поўдзень ад вулкана Санта-Ана, з якім утварае фактычна адзіную сістэму[2]. Знаходзіцца на тэрыторыі дэпартамента Санта-Ана. Вышыня над узроўнем мора — 1885 м[3].
Ісалька | |
---|---|
ісп. Izalco | |
13°48′47″ пн. ш. 89°38′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Хрыбет ці масіў | Кардыльера-Апанека |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Дыяметр кратара | 250 м |
Перыяд утварэння | 3 1770 |
Апошняе вывяржэнне | 1966 |
Вышыня вяршыні | 1950 м [1] |
Адносная вышыня | 650 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісалька — адзін з самых маладых вулканаў Цэнтральнай Амерыкі, лічыцца адным з самых актыўных у свеце. Першае зафіксаванае вывяржэнне адбылося ў 1770 годзе, што стала фарміраваннем вулкана ў сваім цяперашнім выглядзе. З тых часоў пастаянная актыўнасць назіралася аж да 1958 года, але без моцных вывяржэнняў[4]. Аднак у 1966 годзе вывяржэнне знішчыла вёску Матасана і выклікала гібель 56 чалавек. Пасля гэтага актыўнасць знізілася, але перыядычна адбываюцца выбрасы вулканічнага попелу на вышыню да 300 м. За сваю актыўнасць вулкан быў празваны Ціхаакіянскім маяком ці маяком Цэнтральнай Амерыкі[3][5].
Глебы на схілах вулкана ўрадлівыя і, нягледзячы на рызыку, выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах (вырошчванне кавы, какавы, цукровага трыснягу і інш.)[6].
Да ўвядзення ў Сальвадоры амерыканскага долара ў 2001—2002 гг. на банкноце 10 калонаў была змешчана выява вулкана Ісалька.[7].