кельцкая мова ірландцаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірландская мова (ірл.: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірландцаў, нацыянальная і першая дзяржаўная мова Рэспублікі Ірландыя (разам з англійскай), мова нацыянальнай меншасці ў Паўночнай Ірландыі (разам ольстэрскай шатландскай) і адна з 23 афіцыйных моваў ЕС. Ірландская мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельцкай групы індаеўрапейскай сям'і.
На ірландскай мове размаўляюць каля 130 тыс. чалавек, і каля 1,77 млн. валодаюць ёю як другой мовай. Насельніцтва Ірландыі складае 4 593 100 чалавек.
Гісторыя ірландскай мовы пачалася з прыбыцця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірландыю. Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных ацэнак, кельты трапілі на востраў паміж 2000 і апошнімі стагоддзямі да н.э.
Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»,[1] ірл.: Gaeilge Ársa) перыяд развіцця з'яўляецца найстарэйшай вядомай формай ірландскае мовы. Вядомыя толькі фрагменты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменні агамічным пісьмом. У 5 стагоддзі мова развілася ў стараірландскую, прыклады якой дайшлі да нас у значных пісьмовых крыніцах, упершыню з'явіўшыся ў лацінскіх манускрыптах у выглядзе нататак і глос. У 10 стагоддзі пачаўся сярэднеірландскі перыяд развіцця, для якога характэрны запазычанні з старанарвежскай пад уплывам войн з вікінгамі. У 12 стагоддзі пачынаецца распад сярэднеірландскай мовы на раннюю сучасную ірландскую, класічную шатландскую гэльскую і мэнскую.
Пагроза існаванню ірландскай мовы з'явілася пасля пачатку ўварвання нарманаў у Ірландыю у 11 стагоддзі, але найбольш сур'ёзнымі ўдарамі па ёй сталі палітычная і рэлігійная нестабільнасць 17 ст., Вялікі голад 1845 - 1849, які прывёў да смерці мільёна носьбітаў мовы з ліку найбольш бедных сямей і эміграцыі яшчэ мільёна, і забарона ўжывання ірландскай у школах, якая дзейнічала да 1871.
Рух за аднаўленне пачаўся ў Белфасце ў пачатку 19 ст. з дзейнасці Уільяма Нільсана і Роберта МакАдама, але буйным ён стаў толькі пасля стварэння у 1893 Гэльскай лігі (Conradh na Gaeilge).
Усходнія, ленстэрскія дыялекты вымерлі ў 20 стагоддзі, але ірландскай камісіяй па фальклоры было зроблена шмат запісаў гэтага дыялекту.
Ірландская мова | Беларуская мова |
---|---|
Dia duit | Прывітанне |
Slán | Да пабачэння |
Comhghairdeas | Віншую |
Beir bua | Найлепшыя пажаданні |
Go raibh maith agat | Дзякуй |
Cén t-ainm atá ort? | Як тваё імя? |
Mikalaj is ainm dom | Мяне завуць Мікалай |
Is as Bhealarúis dom | Я з Беларусі |
Tá mé i ngrá leat | Я цябе кахаю |
Tá brón orm | Прабачце |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.