From Wikipedia, the free encyclopedia
Іржа елкі і багуну — грыбковае захворванне раслін з групы, званай іржамі , выкліканае грыбам віду Chrysomyxa ledi. Ён атакуе розныя віды елак (Picea). Другі гаспадар узбуджальніка — багун балотны (Ledum palustre)[1].
Першыя сімптомы на елках з’яўляюцца ў маі. На леташняй ігліцы ўтвараюцца ледзь прыкметныя спермагоніі і неўзабаве бялёсыя эцыдыі, якія маюць дыяметр 1 мм. Апошнія ўтвараюцца шэрагамі альбо адзінкава на верхнім баку ігліцы, радзей на ніжнім. Заражаная ігліца жоўкне, а па паспяванні эцыдыяспоры ападае. Разнесеныя ветрам эцыдыяспоры атакуюць багун балотны. На ніжнім баку яго лісця ўтвараюцца жоўта-аранжавыя урэдыніяльныя эцыдыі дыяметрам каля 0,3 мм, затым аранжава-чырвоныя тэліі[2]. Тэліяспоры, якія ўтвараюцца ў тэліі, паражаюць елку[1].
Нягледзячы на тое, што ўзбуджальніку неабходны два гаспадары для поўнага жыццёвага цыклу, ён можа выжыць на багуне балотным без елкі, таму што яго грыбніца зімуе на парастках багуна. На елцы развіваюцца толькі яго пераходныя стадыі ў перыяд вегетацыі[3].
У яловых пасевах захворванне прадухіляецца альбо абмяжоўваецца яго распаўсюджанне належным доглядам. Варта пазбягаць празмернага згушчэння ельнікаў, асабліва ў маладым узросце. Заражаныя галіны выдаляюць. Гэта трэба зрабіць да з’яўлення тэліяспор, а значыць да канца красавіка[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.