Іо
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іо (значэнні).
Іо́ (стар.-грэч.: Ἰώ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] дачка старажытнага аргіўскага цара і ў той жа час рачнога бога Інаха (паводле Кастара і многіх трагікаў[2], а таксама Вергілія і Авідзія[3]) і Аргіі[4]. Аднак гэта бацькоўства супярэчыць звесткам, што першай каханай Зеўса стала Ніёба, унучка Інаха. Паводле іншых версій, Іо — або дачка Іаса, або (паводле Гесіёда і Акусілая) дачка Пірэна, або дачка Арестора[5]. Паводле Істра, дачка Праметэя (змяшана з Ісідай), паводле іншых — Гермеса, паводле Антыкліда Афінскага — дачка Праметэя і жонка Дыяніса[6].