![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/USS_Maddox_%2528DD-731%2529_underway_at_sea%252C_circa_the_early_1960s_%2528NH_97900%2529.jpg/640px-USS_Maddox_%2528DD-731%2529_underway_at_sea%252C_circa_the_early_1960s_%2528NH_97900%2529.jpg&w=640&q=50)
Інцыдэнт у Танкінскім заліве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інцыдэнт у Танкінскім заліве або Танкінскі інцыдэнт — канфлікт паміж флотам ЗША і паўночнав’етнамскімі тарпеднымі катэрамі ў Танкінскім заліве, які паклаў пачатак маштабным баявым дзеянням амерыканскай арміі у В’етнаме.
2 жніўня 1964 года ў Танкінскім заліве амерыканскі эсмінец «Мэдакс» выконваў радыёэлектронную разведку ля берагоў Паўночнага В’етнама. Катэры берагавой аховы Паўночнага В’етнама ўступілі з імі у бой, падрабязнасці якога канчаткова не высветлены. У тым баю амерыканцы прымусілі адступіць в’етнамскую берагавую ахову.
У ноч на 5 жніўня 1964 года падчас шторму ў Заліве эсмінцы «Мэдакс» і «Тэрнэр Джой» зноў праводзілі радыёэлектронную разведку і, згодна паведамленню амерыканскіх маракоў, іх радары паказалі набліжэнне некалькіх аб’ектаў. З эмінцаў адкрылі агонь па магчымаму ворагу, але дакладных доказаў нападу в’етнамскіх ВМС не знайшлі. Тым не менш, з 5 жніўня амерыканская авіяцыя пачала бамбіць Паўночны В’етнам. А 7 жніўня 1964 года Кангрэс ЗША прыняў Танкінскую рэзалюцыю, якая дазваляла прэзідэнту Злучаных Штатаў права праводзіць актыўныя баявыя дзеянні ў Паўднёва-Усходняй Азіі сіламі амерыканскай арміі.