Інтэрніраванне японцаў у ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрніраванне японцаў у ЗША — гэта тэрмін, якім апісваюць прымусовае перасяленне японскіх, карэйскіх і тайваньскіх імігрантаў, грамадзян ЗША японскага, карэйскага і кітайскага паходжання, а таксама асоб экстрадыраваных з краін Лацінскай Амерыкі ў месцах масавага зняволення грамадзян на тэрыторыі Злучаных Штатаў падчас Другой сусветнай вайны. Усяго было інтэрніравана больш за 100 тыс. японцаў на падставе іх патэнцыяльнай магчымасці супрацоўнічаць з Японіяй у форме шпіянажу, тэрарыстычнай дзейнасці ці сабатажу. Інтэрніраваныя японцы былі поўнасцю рэабілітаваны ў 1980-х гг.