![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/PPI_signet.svg/langbe-640px-PPI_signet.svg.png&w=640&q=50)
Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый
галоўная арганізацыя міжнароднага руху пірацкіх партый / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый (ІПП) — палітычны інтэрнацыянал руху Пірацкіх партый. Фармальна быў заснаваны ў 2010 годзе на канферэнцыі ІПП у Бруселі (Бельгія).[1]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Global_atlas_of_identified_Pirate_Parties.svg/640px-Global_atlas_of_identified_Pirate_Parties.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9d/Map_of_Pirate_Parties_International_Members.svg/640px-Map_of_Pirate_Parties_International_Members.svg.png)
Хуткія факты Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый, Лідар ...
Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый | |
---|---|
англ.: Pirate Parties International | |
![]() | |
Лідар | Грэгары Энгельс (старшыня) |
Дата заснавання | 18 красавіка 2010 |
Штаб-кватэра | Брусель, Бельгія |
Краіна | |
Ідэалогія | метаідэалагічная |
Колькасць членаў | 41 краіна (жнівень, 2013) |
Сайт | www.pp-international.net |
![]() |
Закрыць
Статут ІПП[2] апісвае мэты наступным чынам: дапамагаць разгортваць рух, падтрымліваць і прасоўваць, а таксама забяспечваць камунікацыі і кааперацыю паміж пірацкімі партыямі па ўсяму свету.
ІПП такасама мае мэты павышаць дасведчанасць грамадства, распаўсюджваць і аб'ядноўваць пірацкі рух праз каардынацыю, абмен інфармацыяй і падтрымку ў заснаванні новых партый піратаў.[2]
Інтэрнацыянал імкнецца рэфарміраваць законы аб капірайце і патэнтах. Павестка ІПП таксама ўключае падтрымку права прыватнасці, як у інтэрнэце, так і ў фізічным жыцці, а таксама празрыстасць кіравання дзяржавай.[3]