![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/20060513_toolbox.jpg/640px-20060513_toolbox.jpg&w=640&q=50)
Інструмент
штучны фізічны аб'ект для выканання працы, дзеянні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інструмент (лац.: instrumentum — прылада[1]) — прадмет, прылада, механізм, машына або алгарытм, якія выкарыстоўваюцца для ўздзеяння на аб’ект: яго змены або вымярэння ў мэтах дасягнення карыснага эфекту. У аснове канструкцыі і правіл выкарыстання інструмента ляжыць веданне законаў матэрыяльнага свету, прыкладзеных да тэхналогіі вытворчасці. Складаны інструмент заключае ў сабе ідэю некалькіх элементарных.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/20060513_toolbox.jpg/640px-20060513_toolbox.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Prehistoric_Tools_-_Les_Combarelles_-_Les_Eyzies_de_Tayac_-_MNP.jpg/640px-Prehistoric_Tools_-_Les_Combarelles_-_Les_Eyzies_de_Tayac_-_MNP.jpg)
У шырокім сэнсе — сродак уздзеяння на аб’ект, пераўтварэння і стварэння аб’екта. Але прылада, прыстасаванне, не дапаможны матэрыял: пры мыцці бялізны пральная дошка — інструмент, а пральны парашок — не, пры шыцці іголка — інструмент, а нітка — не. Адзін і той жа прадмет можа быць як інструментам, так і дапаможным матэрыялам. Зубная нітка — інструмент, а нітка пры шыцці — дапаможны матэрыял.