Індыяна (Пенсільванія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Індыяна (значэнні).
Індыяна (англ.: Indiana) — горад, цэнтр акругі Індыяна ў штаце Пенсільванія, ЗША. Размешчаны прыкладна за 74 км на паўночны ўсход ад Пітсбурга. Па дадзеных перапісу 2010 года насельніцтва складала 14 044 жыхара. Пенсільванскі ўніверсітэт у Індыяне. Горад і ваколіцы рэкламуюць сябе як «сусветную сталіцу калядных ёлак», таму што тут была заснавана Нацыянальная асацыяцыя вытворцаў ёлак ЗША. У ваколіцах горада таксама шмат ёлачных гаспадарак.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Індыяна
| ||||||||||||||||||
Закрыць