From Wikipedia, the free encyclopedia
Імрэ Варга (венг.: Varga Imre; 1 лістапада 1923, Шыяфак) — венгерскі скульптар, мастак, дызайнер і графік.
Імрэ Варга | |
---|---|
венг.: Varga Imre | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2019[3] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Tamás Varga[d] |
Род дзейнасці | скульптар, палітык |
Вучоба | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імрэ Варга атрымаў адукацыю ў Будапешцкай ваеннай акадэміі і ў Другую сусветную вайну служыў афіцэрам у ваеннай авіяцыі. У 1945 годзе Варга вярнуўся з палону на радзіму і прысвяціў сябе выяўленчаму мастацтву. У 1950—1956 гадах Варга вучыўся ў Венгерскай акадэміі выяўленчых мастацтваў у Будапешце.
Імрэ Варга пераважна вядомы сваімі разнастайнымі скульптурнымі працамі. Сярод іх — скульптурныя партрэты Ферэнца Ракацы, Міхая Караі, Ферэнца Ліста, помнік ахвярам халакоста ў Будапешце. У СССР Імрэ Варга стаў вядомы ў 1980 годзе пасля скандальнай публікацыі на вокладцы часопіса «Замежная літаратура» фатаграфіі неймавернага ў той час па сваёй задуме помніка У. І. Леніну працы Імрэ Варгі, дзе правадыр сусветнага пралетарыяту намаляваны маленькім дзядком у кепцы, які адвярнуўся ад велізарнага сцяга з уласным партрэтам і спускаецца ўніз па лесвіцы. Працы Імрэ Варгі прадстаўлены ў дзевяці краінах свету. У Будапешце працуе музей Імрэ Варгі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.