Імперыя Хань
кітайская дынастыя і імперыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хань (206 да н.э. — 220) — кітайская дынастыя і перыяд гісторыі Кітая пасля дынастыі Цынь перад эпохай Троецарства. Сведчаннем поспеху ханьскай унутранай палітыкі стала тое, што яна праіснавала даўжэй за любую іншую кіруючую дынастыю ў кітайскай гісторыі. Кіраванне і інстытуты гэтай дынастыі паслужылі ўзорам для ўсіх наступных. Больш таго, асноўная этнічная група кітайцаў па імені дынастыі стала называцца хань.
імперыя | |||
Імперыя Хань | |||
---|---|---|---|
кіт.: 漢朝 | |||
|
|||
|
|||
206 да н. э. — 220 н. э.
|
|||
Сталіца | Чанань, Лаян, Сюйчан | ||
Мова(ы) | старажытнакітайская | ||
Рэлігія | даасізм, канфуцыянства, кітайскія традыцыйныя вераванні | ||
Плошча |
|
||
Насельніцтва | |||
Форма кіравання | манархія | ||
Дынастыя | Хань | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дынастыю заснаваў Лю Бан. Пачатковы перыяд (206 да н.э.—9 н.э.) са сталіцай Чанань (цяперашні Сіянь) носіць назву «Ранняй дынастыі Хань» альбо «Заходняй дынастыі Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладзена ў хроніцы Ханьшу. Уладаранне дынастыі перапынілася на 16 гадоў у 8—23 гадах у выніку захопу ўлады ўзурпатарам Ван Манам. Другі перыяд (25—220) са сталіцай Лаян называецца «Позняй дынастыяй Хань» альбо «Усходняй дынастыяй Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладаецца ў хроніцы Хоў Ханьшу.