From Wikipedia, the free encyclopedia
Марахіта, пазней Тамахіта (兼仁), Імператар Кокаку (光格天皇) (23 верасня 1771 — 11 снежня 1840, Кіёта) — 119-ы кіраўнік у гісторыі Японіі, кіраваў з 16 снежня 1779 года да 7 мая 1817 года. Тытул: Саці-но-мія (祐宮).
Імператар Кокаку | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 光格天皇 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Імператар Го-Мамадзано[d] | ||||||
Пераемнік | Імператар Нінко | ||||||
Нараджэнне |
23 верасня 1771 |
||||||
Смерць |
11 снежня 1840 (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Японскі імператарскі дом | ||||||
Бацька | Кан’ін-но-мія Сукэхіто-сіно[d] | ||||||
Маці | Оэ Івасіро[d] | ||||||
Жонка | Ёсіко-наісіно[d], Кандзюдзі Тадако[d], Хамура Ёрыко[d], Такано Асако[d], Анэгакодзі Сатако[d] і Хігасібодзё Кадзуко[d] | ||||||
Дзеці | Імператар Нінко, Кацура-но-мія Такэхіто-сіно[d], Масухіто-сіно[d], Марыко-наісіно[d] і Q118697743? | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імператар Кокаку нарадзіўся 23 верасня 1771 года. Ён быў шостым сынам Сукехіта, прынца Кан’іна, унука імператара Хігасіяма. Маці хлопчыка была Оэ Івасіро, дачка лекара Івамуры Сокэна з горада Куракіці. Нованароджанаму далі імя Марахіта і тытул прынц Саці[1].
Імператар Го-Мамадзона не меў сыноў, таму прынца Саці зрабілі яго названым сынам. 16 снежня 1779 года, у 10-гадовым узросце, яго абвясцілі новым імператарам Японіі і правялі цырымонію інтранізацыі[1].
У лютым 1788 года, у кіраванне імператара Кокаку, у сталіцы Кіёта адбыўся буйны пажар. Падчас бедства згарэў Імператарскі палац[1].
У перыяд праўлення Кокаку імператарскі двор умацоўвае сваю ўладу, дапамагаючы сёгунату — падчас вялікага голаду гадоў Тэмэй (1783—1787), у спрэчцы з Расіяй за паўночныя зямлі і іншых пытаннях.
Быў надзвычай таленавіты, выяўляў стараннасць у вучобе, аднавіў правядзенне святаў у храмах Івасімідзу і Камон, прыклаў шмат намаганняў для аднаўлення традыцый, звязаных з імператарскім дваром.
У 1789 годзе бацька імператара — Сукэхіта, прынц Кан’ін, спрабаваў атрымаць тытул дайдзё тэна аднак сёгунат Такугава, які выконваў функцыі японскага ўрада, адмовіў у задавальненні яго просьбы. Гэтыя падзеі атрымалі назву «інцыдэнт з тытулам» і выклікалі напружанне ў адносінах імператарскага двара і самурайскага ўрада[1].
7 мая 1817 года імператар Кокаку перадаў сваю пасаду і манаршыя рэгаліі сыну, імператару Нінко, а сам адышоў ад палітыкі. Ён прыняў ганаровы тытул дайдзё тэна і займаўся даследаваннямі палацавага цырыманіялу. На дзвесце гадоў адстаўны манарх стаў апошнім з імператарскага роду, хто насіў гэты тытул да адрачэння імператара Акіхіта.
11 снежня 1840 года імператар Кокаку памёр у 69-гадовым узросце. Стаў першым імператарам пасля імператара Огімаці (1557—1586), хто заставаўся на троне пасля 40 гадоў. Яго пахавалі на тэрыторыі манастыра Сэнру-дзі ў раёне Хігасіяма ў Кіёта[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.