From Wikipedia, the free encyclopedia
Іканаборства (грэч. εἰκονομαχία; таксама іканаклазм — ад грэч. εἰκόνα — «выява» (ікона) + грэч. κλάω — «разбіваць») — рэлігійна-палітычны рух у Візантыі ў VIII — пачатку IX стагоддзяў, накіраваны супраць шанавання ідалаў.[1] Іканаборцы лічылі свяшчэнныя абразы ідаламі, а культ шанавання ікон — ідалапаклонствам, спасылаючыся на старазапаветныя запаведзі («Не стварай сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўверсе… не пакланяйся ім і не служы ім» (Зых. 20:4-5)).
У 730 годзе імператар Леў III Ісаўр забараніў шанаванне ікон. Вынікам іканаборства стала знішчэнне тысяч ікон, а таксама мазаік, фрэсак, статуй святых і размаляваных алтароў у шматлікіх храмах. Іканаборства было афіцыйна прызнана на Іканаборскім саборы ў 754 годзе пры падтрымцы імператара Канстанціна V Капраніма, які сурова настроіўся супраць іконапаклоннікаў, асабліва манахаў.
Аднак пазней, у 787 годзе, пры падтрымцы імператрыцы Ірыны, удавы Льва IV Хазара, Сёмы Усяленскі сабор усё ж зацвердзіў дагмат іконашанавання і адмяніў рашэнне сабора 754 года (якое было вырашана не лічыць «усяленскім»). Імператары Нікіфар I Генік і Міхаіл I Рангавэ, якія кіравалі пасля Ірыны, прытрымліваліся іконашанавання; але пасля разгромнага паражэння Міхаіла I у вайне з балгарамі ў 813 годзе на прастол узышоў Леў V Армянін, пры якім іканаборства аднавілася, а рашэнні сабору 754 гады былі прызнаны зноў.
Нарэшце ў перыяд рэгенцтва імператрыцы Феадоры патрыярх-іканаборац Іаан VII быў зрынуты. Пры новым патрыярху Мяфодзіі, які змяніў яго, у 843 годзе адбыўся новы сабор, які зацвердзіў і ўхваліў усе палажэнні VII Усяленскага сабору і зноў адлучыў іканаборцаў. Тады ж быў усталяваны і ўпершыню здзейснены (11 сакавіка 843 года) чын абвяшчэння вечнай памяці змагарам за праваслаўе і аддання анафеме ератыкоў, які здзяйсняецца ў праваслаўнай царкве і да нашага часу ў Тыдзень Праваслаўя («Урачыстасць Праваслаўя»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.