From Wikipedia, the free encyclopedia
Ідрыс Ургенішбаеў(1912—1943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Ідрыс Ургенішбаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1943 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Ідрыс Ургенішбаеў нарадзіўся 7 кастрычніка 1912 года ў ауле Талды-Кум (цяпер — Шалкарскі раён Акцюбінскай вобласці Казахстана). Пасля заканчэння Акцюбінскага педвучылішча кіраваў працаваў дырэктарам школы на сваёй радзіме. У студзені 1942 года Ургенішбаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію[1].
Да верасня 1943 года сяржант Ідрыс Ургенішбаеў камандаваў аддзяленнем кулямётнай роты 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 1943 года аддзяленне Ургенішбаева пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, адбіўшы 22 нямецкія контратакі. У тых баях Ургенішбаеў знішчыў больш за 90 салдат і афіцэраў праціўніка. 6 кастрычніка 1943 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і пашырэнні плацдарма на правым беразе», сяржант Ідрыс Ургенішбаеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].
У гонар Ургенішбаева названы вуліца ў горадзе Чалкар і школа на радзіме[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.