From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігуасу (парт.: Iguaçu, ісп.: Iguazú) — рака ў Паўднёвай Амерыцы працягласцю ў 1320 км. Яе назва паходзіць з мовы гуарані і азначае «вялікая вада».
Ігуасу | |
---|---|
парт. Iguaçu, ісп. Iguazú | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 62 000 км² |
Расход вады | 1 746 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Сера-ду-Мар |
• Месцазнаходжанне | Сера-ду-Мар |
• Каардынаты | 25°23′30″ пд. ш. 49°00′11″ з. д.HGЯO |
Вусце | Парана |
• Каардынаты | 25°40′48″ пд. ш. 54°26′06″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Парана → Эстуарый Ла-Плата → Атлантычны акіян |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 303 рус. • англ. • фр. |
Ігуасу ўтвараецца ў выніку зліцця рэк Іраі і Атуба паблізу Курыціба. У ніжнім цячэнні да самага ўпадзення ў раку Парана ўяўляе сабой натуральную мяжу паміж Аргенцінай і Бразіліяй.
Ігуасу стала знакамітай дзякуючы унікальным вадаспадам, якія знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах ад месца ўпадзення ў Парана. Большая частка вадаспадаў размешчана на аргенцінскім боку, дзе знаходзіцца таксама ўваход у відовішчнае, так званае «горла д’ябла». Агульная шырыня вадаспадаў складае 2,7 км, штосекундна падаюць на 75 метраў уніз 1700 м вады, пасля доўгіх ападкаў нават 7000.
Вадаспады Ігуасу былі адкрыты ў 1542 годзе і прызнаныя ў 1984 сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.