беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Стасевіч (нар. 21 кастрычніка 1985, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Атырау». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2021). Футбаліст года Беларусі (2015, 2018, 2019).
| |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ігар Мікалаевіч Стасевіч | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 кастрычніка 1985[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Атырау | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Выхаванец барысаўскага футбола, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасня 2008 года забіў другі гол у браму турынскага «Ювентуса» ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 года правёў у складзе ніжагародскай «Волгі». У студзені 2011 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Гомеля».
У снежні 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У мінскім клубе стаў іграком асновы, звычайна дзейнічае на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[4].
Выдатна правёў сезон 2014, у якім быў лідарам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя медалі; таксама дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[5].
19 студзеня 2015 года падпісаў кантракт з БАТЭ[6]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. 29 верасня 2015 года адкрыў лік у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» (3:2). Па выніках сезона 2015 быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[7]. У лістападзе падоўжыў кантракт з БАТЭ[8].
У сезоне 2016 дапамог БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а сам трэці раз запар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе, пасля завяршэння кар’еры Віталем Радзівонавым, стаў капітанам каманды. У сезоне 2018 з 15 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі. У верасні 2018 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[9]. У снежні 2018 года другі раз быў прызнаны футбалістам года Беларусі, у снежні 2019 года — у трэці раз. Таксама ў сезоне 2019 зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату (12 галявых перадач). У сезоне 2020, нягледзячы на памяншэнне паказчыкаў (6 галоў і 11 перадач), зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі і быў прызнаны найлепшым паўабаронцам турніру трэці раз запар.
У студзені 2021 года было абвешчана, што Стасевіч пакідае БАТЭ[10]. Неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, хоць у маі часова адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні на некаторы час быў адпраўлены ў дубль[12]. За сезон адзначыўся 3 галамі і 4 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[13].
У лютым 2022 года падпісаў кантракт з песчанакопскай «Чайкі» з трэцяга дывізіёна Расіі[14]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года[15].
У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Атырау»[17].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З 2007 года выступае за нацыянальную зборную.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.