From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Вячаслававіч Брыло (нар. 18 чэрвеня 1972, Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат сельскагаспадарчых навук (2008), дацэнт. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2022—2023).
Ігар Вячаслававіч Брыло | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Іван Крупко | ||||||
Пераемнік | Сяргей Барташ | ||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1972[1] (52 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук[1] | ||||||
Навуковае званне |
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1972 года ў Барысаве.
Скончыў сярэднюю школу № 19 (цяпер — гімназія № 1) г. Барысава. У 1996 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2015 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
У 1996—2006 гадах працаваў ветэрынарным урачом у Барысаве. У 1996—1998 гадах — ветэрынарны ўрач-эпізатолаг Барысаўскай раённай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл, у 1998—2002 гадах — вядучы ветэрынарны ўрач Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі. У 2002—2004 гадах — ветэрынарны ўрач канвеернай лініі, начальнік вытворчай лабараторыі ААТ «Барысаўскі мясакамбінат». У 2004—2006 гадах — начальнік Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі — галоўны ветэрынарны ўрач Барысава.
У 2006—2011 гадах займаў шэраг кіруючых пасад на прадпрыемствах Мінскай вобласці і Мінска. У 2006—2009 гадах — дырэктар Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. З лютага 2009 года па ліпень 2009 года — першы намеснік дырэктара па вытворчасці РУП «Эксперыментальная база „Жодзіна“». У 2009—2010 гадах — намеснік дырэктара Рэспубліканскага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З лютага 2010 года па кастрычнік 2010 года — намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». У 2010—2011 гадах — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўская Аграпрамтэхніка».
У 2011—2013 гадах — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2013—2021 гадах — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 2021 да 2022 года — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 2022 года — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[3], 18 лютага 2022 года быў прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Кіраўніка дзяржавы ў Мінскай вобласці[4].
У чэрвені 2021 года — першай палове 2022 года быў членам апякунскага савета Беларускай федэрацыі шахмат[5][6]. 6 сакавіка 2023 года абраны старшынёй Беларускай федэрацыі коннага спорту[7][8].
28 ліпеня 2023 года вызвалены ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці[9]. Станам на пачатак лістапада 2023 года быў членам Вышэйшага палітычнага савета партыі «Белая Русь»[10] і членам прэзідыума названага органа. 24 лістапада 2023 года вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Віцебскай вобласці ў сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.