From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Васільевіч Карпаў (нар. 23 верасня 1946, г. Казань, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Ігар Васільевіч Карпаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 верасня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Уплыў | Ігар Іванавіч Фамін[d] |
Скончыў ў 1975 годзе архітэктурны факультэт Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе, дзе вучыўся ў майстэрні акадэміка архітэктуры, Народнага архітэктара СССР Ігара Іванавіча Фаміна. У 1976 годзе атрымаў дыплом I ступені Усесаюзнага агляду дыпломных работ.
У 1975—1978 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар у ДПІ «Мінскпраект»; у 1978—1989 гадах галоўны архітэктар Партызанскага райвыканкама г. Мінска; у 1989—1994 гадах галоўны архітэктар аддзела горадабудаўніцтва Партызанскага раёна г. Мінска, Дзяржбуд БССР; у 1994—2008 гадах галоўны спецыяліст, начальнік аддзела архітэктуры, тыпалогіі будынкаў і праектных работ Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі; 2008 намеснік дырэктара па праектаванні ПУП «Дом Парк»; з 2009 года начальнік навукова-даследчага аддзела эксперыментальнага праектавання РУП «БелНДІБ».
Асноўныя працы: 9-ці павярховы жылы дом па вул. Пуліхава ў Мінску (1975, сааўтары С. Б. Баткоўскі, Л. Б. Гельфанд, Ю. К. Кустаў); інтэр’ер станцыі метро «Плошча У. І. Леніна» (1975; не рэалізаваны; сааўтар С. Б. Баткоўскі); тэатр музычнай камедыі ў г. Мінску (1976—1977, сааўтары А. Ф. Ткачук, У. М. Тарноўскі, А. В. Шорап); палац культуры танкасуконнага камбіната на рагу вуліц Матусевіча і Сердзіча ў Мінску (1977, сааўтары А. Ф. Ткачук, А. В. Шорап); планіроўка забудовы жылога квартала па вул. Старавіленскай у Мінску (1977, сааўтары А. Ф. Ткачук, А. В. Шорап); інтэр’ер кафэ «Малочнае» па вул. Пуліхава ў Г. Мінску (1978); інтэр’ер зімовага саду ВА «Будмаш» у г. Мінску (1980); добраўпарадкаванне сквераў з распрацоўкай малых архітэктурных формаў у г. Мінску (1981-87) па вул. Першамайскай — Захарава; вул. Слясарнай — Трактарнай; вул. Радыяльнай—Ваўпшасава; вул. Казлова—Кашавога; вул. Уральскай—Фролікава; генплан забудовы ўчастку, які прылягае да МКАД і Ленінскага праспекта з размяшчэннем крытых лядовых каткоў для хакея Дзяржкамспорту БССР (1991, сааўтары І. І. Есьман, В. Г. Путроў).
Узнагароджаны граматамі БСА (1980, 1984, 1999, 2006).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.