From Wikipedia, the free encyclopedia
Івуарыйскі народны фронт, ІНФ (фр.: Front populaire ivoirien, FRI) — палітычная партыя Кот-д’Івуара, створаная ў падполлі ў 1982 годзе. З 2000 па 2011 год знаходзілася ва ўладзе. Раней складалася ў Сацыялістычным інтэрнацыянале.
Івуарыйскі народны фронт | |
---|---|
Лідар | Pascal Affi N'Guessan[d] |
Дата заснавання | 1982 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя і левы нацыяналізм[d] |
Сайт | fpi-ci.org |
У 1982 годзе Ларан Гбагбо і яго жонка Сімона заснавалі падпольную групу «Івуарыйскі народны фронт». Першапачаткова арганізацыя абапіралася на марксізм-ленінізм[1] і агітавала за шматпартыйнасць.
У 1988 годзе ІНФ ператвараецца ў палітычную партыю. У 1990 годзе рух легалізаваўся. Партыя пераарыентавалася на дэмакратычны сацыялізм і барацьбу з неакаланіялізмам.
У перыяд з 2000 па 2011 год Ларан Гбагбо з’яўляўся прэзідэнтам краіны. Перыяд яго кіраўніцтва адзначаны палітычным гвалтам і грамадзянскай вайной.
У 2011 годзе ІНФ апынуўся ў цяжкім становішчы: прэзідэнт Гбагбо быў зрынуты, партыю выключылі з Сацыялістычнага Інтэрнацыянала[2], частка членаў на чале з Мамаду Кулібалі пакінулі рух.
Пасля страты ўлады ІНФ пакутаваў ад унутранапартыйных канфліктаў. Партыя апынулася перад пагрозай расколу[3][4][5]. У жніўні 2021 года былы лідар ІНФ Ларан Гбагбо абвясціў аб сыходзе з партыі і аб намеры стварыць новы рух[6]. У кастрычніку ён заснаваў «Афрыканскую народную партыю — Кот-д’Івуар», якая вызначала сябе як панафрыканістычную і сацыялістычную[7][8].
На рэгіянальных выбарах 2023 года ІНФ сфарміраваў з «Аб’яднаннем уфуэтыстаў за дэмакратыю і мір» партыйную кааліцыю[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.