From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Срацімір (балг.: Иван Срацимир; 1324—1396) — балгарскі цар у 1356—1396; адзін з дзвюх, разам з братам Іванам Шышманам, апошніх балгарскіх цароў, сын цара Івана Аляксандра.
Іван Срацімір | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Иван Срацимир | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан-Аляксандр | ||||||
Пераемнік | Канстанцін II Асень | ||||||
Нараджэнне |
каля 1324 |
||||||
Смерць |
1397 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Sratsimir dynasty[d] | ||||||
Бацька | Іван Аляксандр[1] | ||||||
Маці | Тэадора Бесарабская[d] | ||||||
Жонка | Ганна Бесараб[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцін II Асень[d] і Даратэя Відзінская[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1356, пасля каранацыі свайго брата Івана Шышмана, Іван Срацімір кіраваў Відзінскай вобласцю як незалежнай дзяржавай. У 1365 Відзінскае царства было акупавана венгерскім каралём Людовікам I, а сам Іван Срацімір быў узяты ў палон. У 1369 Відзінскае царства было адноўлена з дапамогай балгарскага (тырнаўскага) цара Івана Аляксандра, влашскага князя Уладзіслава I і Даброціцы, кіраўніка Дабруджы.
Яго брат Іван Шышман у самым пачатку свайго кіравання, у 1371—1372 гадах, падвергся нападу туркаў, але выратаваўся саступкай часткі сваіх уладанняў. У 1393—1394 туркі ўзялі сталіцу царства Івана Шышмана, Тырнава, і зрынулі яго. Відзінскае царства Івана Сраціміра было падпарадкавана туркамі ў 1396, яго сын і суправіцель Канстанцін II Асень стаў васалам турэцкага султана і апошнім царом Балгарыі.
Іван Срацімір быў жанаты двойчы. Пра першы шлюб не вядома нічога. Другі шлюб быў з Ганнай, дачкой влашскага князя Мікалая Аляксандра. Ад другога шлюбу ў Івана Сраціміра былі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.