From Wikipedia, the free encyclopedia
Джавані Віталі, больш вядомы як Іван Пятровіч Віталі (1794, Пецярбург — 1855, Пецярбург) — рускі скульптар італьянскага паходжання, манументаліст, партрэтыст і педагог.
Іван Пятровіч Віталі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1794[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (17) ліпеня 1855 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | класіцызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані Віталі нарадзіўся ў 1794 г. у Пецярбургу, у сям’і італьянскага скульптара-фармоўшчыка П’етра Віталі. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі. Затым з 1806 па 1818 г. займаўся ў якасці вольнапрыходнага вучня ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Італьянец паводле паходжання, ён выхаваннем, мовай, сюжэтам сваіх твораў належаў Расіі. Не атрымаўшы сістэматычнай адукацыі, ён вучыўся ў скульптара Трыркорні і І. Ц. Цімафеева, вучня Мартаса.
З 1818 жыў у Маскве, працуючы ва ўласнай майстэрні. Поўнай сталасці сваёй здольнасці Віталі дасягнуў у 1830 гады, калі за бюст Карла Брулова атрымаў званне свабоднага мастака, а ў 1840 годзе — акадэміка.
У канцы 1830 гадоў Віталі, падчас сваёй паездкі ў Італію, пазнаёміўся з маладой сялянскай дзяўчынай, якая стала яго жонкай.
У 1841 вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, а з 1842 — прафесар пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.
Віталі сканаў у Пецярбургу 5(17) ліпеня 1855 г. Пахаваны на Некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.