From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Пятровіч Барсукоў (22 студзеня 1948 — 18 мая 2001) — Герой Савецкага Саюза, савецкі і беларускі афіцэр-пагранічнік, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989) на пасадзе начальніка дэсантна-штурмавой манеўранай групы 35-га пагранічнага атраду Усходняй пагранічнай акругі, у 1991-м годзе — палкоўнік.
Іван Пятровіч Барсукоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1948 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2001 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пагранічныя войскі[d] |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 22 студзеня 1948 года ў сяле Казгулак Туркменскага раёна Стаўрапольскага краю ў сялянскай сям’і. Рускі. Член КПСС з 1972 года. Адукацыя сярэдняя. Працаваў у калгасе імя 1-га Мая.
У 1967 годзе прызваны ў Пагранічныя войскі СССР. Служыў у Закаўказзі. Пасля заканчэння школы сяржанцкага складу быў прызначаны камандзірам аддзялення адной з застаў 43-га Прышыбскага Чырванасцяжнага пагранічнага атрада. У 1969 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў пры Маскоўскім вышэйшым пагранічным камандным вучылішчы імя Массавета і быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў адзін з пагранічных атрадаў Чырванасцяжнай Усходняй пагранічнай акругі.
З 1981 гады на працягу двух гадоў знаходзіўся ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.