From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Араліка (харв.: Ivan Aralica; 10 верасня 1930[3], Проміна) — харвацкі пісьменнік, эсэіст, драматург, педагог. Член Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў.
Іван Араліка | |
---|---|
харв.: Ivan Aralica | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1930[1][2] (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітык, эсэіст, драматург, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1967 |
Мова твораў | харвацкая мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся каля горада Кнін. Скончыў педагагічнае вучылішча і філасофскі факультэт Задарскага ўніверсітэта.
Настаўнічаў у вёсках Далмацыі. Пасля перыяду захаплення ідэямі камунізму, Араліка прыняў актыўны ўдзел у падзеях, вядомых як «Харвацкая вясна» (1971). Выступаў за прадстаўленне большай аўтаноміі Харватыі і свабоды харватам у СФРЮ.
Рэпрэсіі, якія абрушыліся на харвацкі нацыянальны рух і наступная прафесійная і сацыяльная дэградацыя прывялі яго да вяртання да хрысціянскіх і каталіцкіх каранёў, адмовы ад прапагандысцкай літаратуры, фарміравання ўласнага літаратурнага крэда.
Пасля дэмакратычных змен у Харватыі і распаду Югаславіі Араліка быў абраны ў харвацкая акадэмію навук і мастацтваў.
Заняўся палітыкай. Уступіў у правацэнтрысцкую партыю «Харвацкая дэмакратычная садружнасць», па спісах якой быў абраны віцэ-прэзідэнтам парламента Харватыі.
Аўтар раманаў, аповесцяў, апавяданняў, эсэ і драм. Крытыкі называюць яго адным з найлепшых харвацкіх раманістаў XX стагоддзя.
Пісаў пад уплывам, галоўным чынам, рэалістычнай фантастыкі і ранняга мадэрнізму, творчасці Іва Андрыча, Томаса Мана і Кнута Гамсуна.
З 1979 па 1989 гады пісьменнік выдаў восем раманаў. Найлепшыя з іх «Psi u trgovištu» (Сабакі на кірмашы, 1979), «Duše robova» (Душы рабоў, 1984), «Graditelj svratišta» (1986), «Asmodejev šal» (1988), у якіх апісваюцца драматычныя падзеі ў Харватыі, Босніі і Герцагавіне з XVI па XVIII стагоддзі, гістарычны шлях харватаў, якія апынуліся ў цэнтры «сутыкнення цывілізацый», гісторыі трох стагоддзяў войнаў паміж Аўстрыйскай, Асманскай імперыямі і Венецыяй.
Пазней напісаў дзве кнігі публіцыстыкі (адну пра генезіс сербскага імперыялізму, другую — на тэму гістарычных складанасцей канфлікту ў Босніі і Герцагавіне), шэраг сатырычных і палітычных памфлетаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.