From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаган Петэр Крафт (ням.: Johann Peter Krafft, 15 верасня 1780, Ганау, Гесэн — 28 кастрычніка 1856, Вена, Германскі саюз) — нямецкі і аўстрыйскі мастак і графік, майстар жанравага, батальнага, партрэтнага і гістарычнага жывапісу.
Іаган Петэр Крафт | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1780[1][2][…] ці 17 верасня 1780[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1856[4][5][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Albrecht Krafft[d], Marie Troll[d] і Julie Krafft[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Heinrich Füger[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і майстра роспісу па эмалі Іагана Ігнаца Крафта, які паходзіў з Эльзаса. Дзед мастака, Ёзэф Крафт, займаўся вінагандлем у Страсбургу. Ва ўзросце 10 гадоў наведваў мастацкую школу ў Ганау. У 1799 годзе прыязджае разам з сястрой да цёткі ў Вену, дзе паступае ў мясцовую Акадэмію мастацтваў, у клас гістарычнага жывапісу Генрыха Фрыдрыха Фюгера. У 1802 годзе, сумесна з сябрам, Фейтам Шнорам фон Карасфельдам прыязджае для працягу адукацыі ў Парыж. Тут малады жывапісец знаёміцца з такімі «класікамі» гістарычнага жывапісу, як Жак-Луі Давід і Франсуа Жэрар, у якіх Крафт шмат чаму навучыўся. У 1805 годзе мастак вяртаецца ў Вену, і па парадзе Ж.-Л.Давіда, спрабуе сябе ў партрэтным жывапісе. У 1808 і 1809 гадах ён здзяйсняе навучальныя паездкі па Італіі, жыве ў Рыме. У 1813 годзе Крафт становіцца членам венскай Акадэміі мастацтваў, у 1815 — Акадэміі малюнка ў Ганау. У тым жа годзе ён жэніцца з Юліянай Прэйсінгер. У гэтым шлюбе нарадзіліся мастачка Марыя Крафт (1812—1885) і вучоны-арыенталіст Альбрэхт Крафт (1816—1847). У 1823 годзе Крафт становіцца пазаштатным прафесарам Венскай акадэміі па гістарычным жывапісе. У 1828 годзе мастак прызначаецца дырэктарам імператарскай карціннай галерэі Бельведэр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.