From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаан II (да прыняцця схімы Ілля;? — 7 верасня 1186) — архіепіскап Вяліканаўгародскі і Пскоўскі (з 1165); святы Рускай царквы, шануецца ў ліку свяціцеляў.
Нарадзіўся ў Ноўгарадзе. Быў спачатку прэсвітэрам пры царкве Святога Уласія . Праславіўшыся богаўгоднымі подзвігамі, Іаан пасля смерці святога Аркадзя быў абраны наўгародцамі на епіскапскую кафедру.
У 1165 быў узведзены ў сан архіепіскапа, які захоўваўся за наступнымі наўгародскімі ўладыкамі. Разам з братам Гаўрыілам (у манастве Рыгорам), пабудаваў некалькі цэркваў (сярод іх царква Дабравешчання ў Аркажах, пабудаваная ў 1179 за 70 дзён, верагодна, да 10-гадовага юбілею перамогі наўгародцаў над Суздальскім войскам).
У 1185 Ілля прыняў схіму і імя Іаан; ў наступным годзе ён памёр. Мошчы яго адкрыты ў 1439 годзе ў наўгародскім Сафійскім саборы і архіепіскапам Наўгародскім Яўфіміем устаноўлена мясцовае святкаванне.
Праслаўлены на Саборы 1547 года пры мітрапаліце Маскоўскім Макарыю як агульнарасійскі святы. Памяць святога Іаана святкуецца 7 верасня па юліянскім календары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.