![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Jean_Zonare_Historien_Grec._%2528BM_1879%252C1213.109%2529.jpg/640px-Jean_Zonare_Historien_Grec._%2528BM_1879%252C1213.109%2529.jpg&w=640&q=50)
Іаан Занара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаан Занара (грэч. Ἰωάννης Ζωναρᾶς; памёр пасля 1159) — візантыйскі гісторык XII стагоддзя, манах-багаслоў, аўтар вядомай хронікі.
Хуткія факты Іаан Занара, Дата нараджэння ...
Іаан Занара | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | не раней за 1070 і не пазней за 1075 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1140 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, манах, багаслоў, кананіст |
![]() |
Закрыць
Займаў пасады начальніка імператарскай варты (вялікі друнгарый вілы) і першага сакратара імператарскай канцылярыі (пратасікрыт), затым пасля смерці жонкі і дзяцей прыняў манаства і пасяліўся ў манастыры Святога Глікерыі на востраве ў Мармуровым моры. Яго смерць датуецца першымі гадамі праўлення візантыйскага імператара Мануіла Камніна (1143—1180 гг.)