From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёсіп Руньянін (харв.: Josip Runjanin, сербск.: Јосиф Руњанин; 8 снежня 1821 года, Вінкаўцы, Аўстрыйская імперыя — 2 лютага 1878 года, Нові Сад, Аўстра-Венгрыя) — харвацкі кампазітар, вядомы дзякуючы складанню мелодыі харвацкага нацыянальнага гімна.
Руньянін нарадзіўся сербскай сям’і ў снежні 1821 года[2]. Быў ахрышчаны ў сербскай праваслаўнай царкве ў Вінкаўцах. У гэтым жа горадзе атрымаў адукацыю, а затым навучаўся ў горадзе Срэмскі-Карлаўцы. Служыў у аўстрыйскім імператарскім войске ў якасці кадэта ў горадзе Гліна[3]. Падчас службы атрымаў чын капітана, а таксама навучыўся іграць на фартэпіяна. Падчас службы зацікавіўся рухам ілірыстаў і пазнаёміўся з паэтам Антунам Міханавічам[4]. Агульнапрызнана, што Руньянін, аматар музыкі, напісаў музыку да патрыятычнай харвацкай песні Міханавіча «Наша цудоўная радзіма» ў 1846 годзе. Харвацкая гімн спачатку граў на вуліцах Заграбу ў 1891 годзе падчас харвацка-славонскай выстаўкі.
Пазней стаў палкоўнікам. У 1864 годзе ва ўзросце 43 гадоў, Руньянін ажаніўся з дачкой капітана Тома Петкавіча[5]. У 1865 годзе ўвайшоў у Харвацкі сабар[5]. Пасля выхаду на пенсію, Руньянін пераехаў у Нові Сад, дзе памёр 2 лютага 1878 года. Пахаваны ў Нові Сад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.