Ён ван Руд
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ён ван Руд (нідэрл.: Johannes Joseph «Jon» van Rood; 7 красавіка 1926, Схевенінген, Нідэрланды — 21 ліпеня 2017, Леўвардэн, Нідэрланды) — галандскі вучоны-медык, імунолаг. Доктар медыцыны, член Каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў Нідэрландаў (1978) і замежны член НАН ЗША (1993). Лаўрэат прэміі Вольфа (1978).
Ён ван Руд | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 красавіка 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 2017[2] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ir. Albert Hendrik van Rood[d][3] |
Маці | Jkvr. Anna Maria Adriana Röell[d][3] |
Род дзейнасці | урач, біёлаг, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1944 годзе паступіў у Лейдэнскі ўніверсітэт, скончыў вучобу ў 1950 годзе. Доктарскую працу «Leukocyte Grouping, A Method and Its Application» падаў там жа ў 1962 годзе. Арганізатар важнага 2-га International Histocompatibility Workshop у Лейдэне ў 1965 годзе. Заснавальнік Eurotransplant (1967). З 1966 года да адстаўкі з пасады загадчыка кафедры ў 1991 годзе выкладчык факультэта медыцыны альма-матар. Пад яго кіраўніцтвам было падрыхтавана больш за 60 дысертацый (PhD).
Прэзідэнт-заснавальнік European Federation for Immunogenetics у 1985 годзе. Ганаровы член Брытанскага таварыства імуналогіі.
Аўтар больш за 500 навуковых артыкулаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.