From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёванка Будзісаўлевіч-Броз (сербск.: Јованка Будисављевић Броз; 7 снежня 1924, Печане — 20 кастрычніка 2013 года, Бялград[4]) — першая лэдзі Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі, удава першага і адзінага прэзідэнта Югаславіі Іосіпа Броза Ціта. Была з ім у шлюбе з 1952 па 1980 гады (яго пятая жонка). Удзельніца Народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі, падпалкоўнік Югаслаўскай народнай арміі. З’яўлялася адной з самых супярэчлівых жанчын Югаславіі і ўсяго XX стагоддзя, паколькі рэдка давала інтэрв’ю, а 25 гадоў свайго жыцця правяла пад хатнім арыштам (вызвалілася толькі ў 2000 годзе).
Ёванка Броз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Jованка Броз | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 снежня 1924[1][2]
|
||||||
Смерць |
20 кастрычніка 2013[1] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | Ёванка Будзісаўлевіч | ||||||
Бацька | Мічэ Будзісаўлевіч | ||||||
Маці | Міліца Будзісаўлевіч | ||||||
Муж | Іосіп Броз Ціта | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | адсутнічае (атэіст) | ||||||
Партыя | Саюз камуністаў Югаславіі | ||||||
Дзейнасць | грамадскі дзеяч | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1941—1952 | ||||||
Прыналежнасць | Югаславія Народна-вызваленчая армія Югаславіі, Югаслаўская народная армія | ||||||
Род войскаў | сухапутныя войскі | ||||||
Званне | падпалкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёванка Будзісаўлевіч нарадзілася 7 снежня 1924 года ў вёсцы Печане ў Ліцы (цяпер тэрыторыя Харватыі) у сям’і Мічэ і Міліце Будзісаўлевічаў (другое дзіця ў сям’і). Ва ўзросце 17 гадоў уступіла ў Саюз камуністаў Югаславіі, у тым жа ўзросце ўступіла ў партызанскі рух. У 1943 годзе былі забітыя яе брат Максім і бацька, а сама Ёванка ў адным з баёў была параненая ў нагу і захварэла на тыф . Ва ўзросце 21 года яна атрымала два Ордэны «За адвагу» і памятны Партызанскі медаль 1941 года. Пазнаёмілася з Іосіпам Бамроз падчас дэсанту эсэсаўцаў на Дрвары ў 1944 годзе.[5]
Падчас вайны Ёванка служыла ў 1-й югаслаўскай брыгадзе савецкай арміі.
Якім чынам юная партызанка з Лікі стала жонкай лідара камуністаў Югаславіі, да гэтага часу невядома. Паводле афіцыйнай версіі, пасля завяршэння Другой сусветнай вайны міністр унутраных спраў Аляксандр Ранкавіч асабіста выбіраў сакратара Іосіпа Броза. З 50 кандыдатак Ранкавіч выбраў пяць дзяўчат і прадставіў іх Брозу, які і абраў Ёванку Будзісавлевіч (ёй было 24 гады). Гэтую версію пацвердзіў генерал Джока Ёваніч , кіраўнік югаслаўскай контрразведкі, які сам прапаноўваў Ёванку на месца сакратара Ціта[6]. Па іншай версіі, Ёванку прапанаваў Іван Краячыч , прадстаўнік НКУС у Югаславіі ў той час: па некаторых звестках, Ёванка таксама была завербаваная НКУС[6]. Па трэцяй версіі генерала Мар'яна Краньца , Ёванка першапачаткова ўладкавалася медыцынскім работнікам у Іосіпа Броза, адказваючы за чысціню пакояў і медыцынскую дапамогу. Пасля таго, як у 1946 годзе памерла Даворанка Пауновіч , трэцяя жонка Іосіпа Броза, Ёванка стала асабістым сакратаром Ціта па рэкамендацыі таго ж Краньца.
Да 1952 года Ёванка знаходзілася ў атачэнні Ціта і была фактычна яго палюбоўніцай. Па сведчанні Мілавана Джыласа , аднаго з ідэолагаў рэвалюцыйнага руху ў Югаславіі, з кнігі «Зносіны з Ціта» (сербск.: Дружење са Титом) вынікае, што адносіны Ёванкі і Іосіпа былі даволі няпростымі. Яны фактычна былі адкрытыя ў 1951 годзе, калі Ціта лячыўся пасля запалення жоўцевага пузыра. Справа пахілілася да вяселля. Дакладная дата да гэтага часу застаецца прадметам дыскусій: вядома, што таемнае вянчанне адбылося 15 красавіка 1952 года на віле Дунаўка ў Ілку. Сведкамі на вяселлі былі Аляксандр Ранкавіч і Іван Гошняк . Афіцыйна Ёванка Броз была прадстаўлена як першая лэдзі Югаславіі пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Энтані Ідэнам.
Паводле Джыласа, Ёванка не аказвала ніякага ўплыву на Ціта падчас прыняцця рашэнняў, праводзячы значную частку часу дома. Паводле Краньца, Ёванка даволі хутка пасля вяселля стала ўплываць на рашэнні мужа і нават спрабавала прысвоіць уладу[6], хаця доказаў таго не было. Джылас таксама крытыкаваў Ёванку, але пераважна праз яе паводзіны.
У 1968 годзе разам з мужам наведала СССР[7].
Адносіны ў сям’і пачалі пагаршацца ў пачатку 1970-х гадоў, стаўшы прадметам вострых палітычных дыскусій. Ёванка сцвярджала, што спрабавала проста абараніць свайго састарэлага мужа ад розных агентаў, выправадзіўшы 10 з 11 міністраў СФРЮ як шпіёнаў. Праціўнікі Ёванкі сцвярджалі, што яна сама была шпіёнкай. У 1988 годзе, паводле заявы кіраўніцтва краіны, з 1974 па 1988 гады было праведзена 59 нарад, прысвечаных паводзінам жонкі Ціта. 21 студзеня 1974 Ціта сам аддаў распараджэнне стварыць спецыяльную камісію па расследаванні «справы таварыша Ёванкі». Камісію ўзначаліў Рата Дуганіч, туды ж увайшлі Стэван Дароньскій , Тода Куртавіч, Фадыль Ходжа , Мілаш Шумоня, Джэміль Шарац і Іван Кукач.
Ёванку абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць СССР, раскрыцці дзяржаўнай таямніцы, змове з сербскім генералітэтам, перавышэнні паўнамоцтваў (незаконным прызначэнні і адхіленні ад працы вышэйшых службовых асоб), удзеле ў змове супраць Аляксандра Ранкавіча, змове з генералам Джокам Ёванічам і спробе падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту і звяржэння Ціта. Аднак доказаў ніхто не мог прад’явіць: на думку большасці людзей, Ёванка не была ўблытана ні ў якія злачынствы, а яе падстаўлялі палітыкі, якія ўмелі маніпуляваць маршалам Ціта. Па словах Іва Этэравіча, асабістага фатографа Іосіпа Броза, галоўнымі правакатарамі ў Югаславіі былі Стане Доланц і Нікола Любічыч[6].
Да сярэдзіны 1970-х гадоў Ёванка амаль цалкам адышла ад свайго мужа, які апынуўся пад уплывам Доланца і Любічыча. У 1975 годзе яна не наведала з афіцыйным візітам некалькі краін, і па краіне пракаціліся чуткі аб сварцы і разрыве адносін. У красавіку таго ж года Ціта пакінуў сваю рэзідэнцыю на Вужыцкай вуліцы ў доме 15 і пераехаў у Белы двор. 14 чэрвеня 1977 Ёванка апошні раз з’явілася на людзях падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Одварам Нурдлі . У канцы лета яе арыштавалі і пасадзілі пад хатні арышт без афіцыйнай аб’явы. Афіцыйна аб разводзе ніхто не паведамляў.
4 мая 1980 года ў Любляне пасля доўгай хваробы і стаднеўнай комы памёр Іосіп Броз Ціта, і ўся краіна пагрузілася ў жалобу. На пахаванні маршала з’явілася і яго ўдава Ёванка. 27 ліпеня 1980, праз тры месяцы пасля смерці кіраўніка дзяржавы, таемная паліцыя абшукала дом на Вужыцкай вуліцы, дзе жыла пара Броз, канфіскавала ўсю маёмасць (па новым законе яе абвясцілі дзяржаўнай)[8] і выправадзіла Ёванку з кватэры, адправіўшы яе на Бульвар свету ў дом 75 пад хатні арышт. Малодшай сястры Надзе забаранілі казаць аб тым, што адбылося, пагражаючы смерцю.
Становішча Ёванкі было вельм благім: запасы ежы ў доме папаўняліся толькі раз у тыдзень. Ацяплення і гарачай вады ў доме не было[9]. У снежні 1985 года Ёванка звярнулася да дэпутатаў Саюзнай Скупшчыны ў адкрытым лісце з просьбай дапамагчы:
Гэтая пакутлівая мітусня працягвалася з 11 гадзін раніцы і да глыбокай ночы. Раніцай яны некуды дзеліся. Нішто не дапамагло мне быць упэўненай, што гэта былі мае асабістыя лісты, рахункі і дакументы. Я была адна ў доме, а ўсе людзі, якія там працавалі, таксама некуды зніклі. Я была з дзесяццю незнаёмцамі і панічна іх баялася. Калі яны пачалі стукаць у дзверы, я папрасіла прыехаць сваю сястру Наду. Яна была прысутнай пры гэтай пакутлівай цырымоніі вобыску. Перад ад’ездам да мяне падышоў той Ніколіч і забараніў Надзе казаць аб тым, што яна бачыла, інакш яна заплаціць галавой.
З тых часоў Ёванку больш ніхто не турбаваў. Рашэнне аб вызваленні Ёванкі не прыняў нават прыйшоўшы да ўлады Слабадан Мілошавіч, і толькі ў 2000 годзе Ёванка пакінула сваю «турму» пасля распараджэння Ваіслава Каштуніцы[10]. У 2003 годзе ў гутарцы Ёванка заявіла, што яе муж не быў ні з чым звязаным і стараўся выратаваць яе жыццё. Яна паўтарала да канца дзён, што Доланц і Любічыч былі асноўнымі віноўнікамі таго, што адбылося. Нажаль, адсудзіць у дзяржавы канфіскаваную маёмасць Ёванка не змагла нават пасля адмены закона аб канфіскацыі, паколькі суд страціў адпаведныя дакументы.
У 2006 годзе міністр Расім Льяіч асабіста сустрэўся з Ёванкай[11] і дапамог ёй атрымаць дакументы на жыллё, якіх у яе не было з моманту хатняга арышту. 6 ліпеня 2009 года Ёванка Броз ўрачыста атрымала пашпарт грамадзяніна Сербіі з рук міністра ўнутраных спраў Івіцы Дачыча (там жа быў прысутны і Расім Льяіч, ужо міністр унутраных спраў)[12]. Ёванка падзякавала міністрам і пажартавала, што цяпер зноў пачне падарожнічаць за мяжу.
23 жніўня 2013 года Ёванка была тэрмінова шпіталізавана ў Клінічны цэнтр Бялграда ў цяжкім стане здароўя[13]: па паведамленнях цэнтра, быў выяўлены пачатковы сепсіс арганізма, у Ёванкі таксама выявілі пролежні і раны невядомага паходжання (як мяркуецца, ад анкалагічнага захворвання). Неўзабаве клініка па просьбе грамадства перастала паведамляць інфармацыю аб стане здароўя Ёванкі, спаслаўшыся на медычную таямніцу[14]. Урачы змагаліся за яе жыццё, аднак 20 кастрычніка 2013 года Ёванка Броз памерла на 89-м годзе жыцця[15].
Ёванка Броз была пахавана 26 кастрычніка 2013 года ў «Доме кветак » побач з мужам, згодна з яе апошняй воляй. Пахаванне адбылося з воінскімі ўшанаваннямі[16].
Акрамя двух ордэнаў «За адвагу» і медаля Партызанскай памяці, Ёванка была ўзнагароджана Ордэнам Югаслаўскай зоркі з залатым вянком, Залатой зоркай ордэна братэрства і адзінства і Вялікім крыжам Ордэна «За заслугі» Францыі: указ аб гэтым падпісаў 6 снежня 1976 года прэзідэнт Францыі Валеры Жыскар д'Эстэн, узнагародзіўшы тым жа ордэнам і яе мужа[17].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.