From Wikipedia, the free encyclopedia
Škoda Superb — легкавы аўтамабіль вытворчасці кампаніі Škoda. У мадэльным шэрагу — з 2001 года.
Машына з назвай Superb упершыню з'явілася ў мадэльным шэрагу кампаніі Škoda ў 1934 годзе — гэта быў аўтамабіль сярэдняга класа, пабудаваны на падоўжанай хрыбетнай раме мадэлі Škoda 637.
На выбар прапаноўваліся тры тыпы дрэва-металічных кузаваў — седан, лімузін і двухдзверны кабрыялет. Падвеска ўсіх колаў — незалежная, прывад тормазаў — гідраўлічны. Спачатку на Superb усталёўвалі ніжнеклапанныя шасціцыліндравыя аб'ёмам 2,5-2,9 л (55-65 к.с.), а ў 1938 годзе з'явіўся верхняклапанны рухавік 3,1 л (85 к.с.). Самы магутны Superb 4000 тып 919 (1939-1940) меў васьміцыліндравы рухавік 4,0 л (96 к.с.).
Да 1949 года зроблена 889 машын.
Першае пакаленне Škoda Superb (2001—2008 гады) было пабудавана на аснове Volkswagen Passat пятага пакалення, ад якога адрозніваўся расцягнутай на 100 мм (да 2803 мм) колавай базай. Кузаў — толькі седан. Падоўжна размешчаныя рухавікі аб'ёмам ад 1,8 да 2,8 л развівалі ад 101 да 193 к.с., каробка перадач — пяціступеньчатая механічная (ці шасціступеньчатая з рухавіком 2,5 л), а таксама пяціступеньчаты «аўтамат» ZF.
Выраблена 136 100 машын першага пакалення[1].
У 2008 годзе з'явіўся Superb другога пакалення. Колавая база паменшылася на 44 мм, але дзякуючы пераходу да папярочнага размяшчэння рухавіка салон стаў больш. Адметнасцю аўтамабіля стала крышка багажніка з сістэмай TwinDoor, якая дазваляла адкрываць яе як разам са шклом (як на ліфтбеку), так і асобна (як на седанах).
Праз два гады выйшаў універсал Superb Combi з багажнікам аб'ёму 633 л.
Таксама быў даступны ўніверсал версіі Outdoor, які адрозніваўся абвіссю з чорнага пластыка на бамперах, парогах, колавых арках і дадатковымі элементамі абароны дна. Акрамя таго, бакавое задняе шкло і шкло багажных дзверэй атрымала таніроўку[2].
Лінейка рухавікоў у асноўным складалася з турбіраваных чатырохцыліндравых рухавікоў аб'ёмам 1,4-2,0 (125-200 к.с.). На вяршыні маторнага шэрагу была версія з атмасферным рухавіком V6 3,6 (260 к.с.). Замест «аўтамата» была прапанаваная прэселектўная рабатызаваная каробка перадач DSG, апцыянальна быў даступны поўны прывад.
У 2013 годзе мадэль зведала рэстайлінг.
Выраблена 618 500 машын другога пакалення[1].
Першая Škoda Superb трэцяга пакалення сышла з канвеера 13 сакавіка 2015 года[3]. У адрозненні ад папярэдняга пакалення з камбінаванай крышкай багажніка, трэці Superb прапануецца як класічны ліфтбек — з багажнымі дзвярыма падыманымі разам з заднім шклом.
У сакавіку 2019 года з канвеера Škoda ў Квасінах сышоў 500-тысячны аўтамабіль трэцяга пакалення[1].
Аб'ём, л | Магутнасць, к.с. | Трансмісія |
---|---|---|
Бензінавыя | ||
1,4 | 125 | механічная, шасціступеньчатая |
1,4 | 150 | механічная, шасціступеньчатая; DSG7 |
1,8 | 180 | механічная, шасціступеньчатая; DSG7 |
2,0 | 220 | DSG6 |
2,0 | 280 | DSG6 |
Дызельныя | ||
1,6 | 120 | механічная, шасціступеньчатая; DSG7 |
2,0 | 150 | механічная, шасціступеньчатая; DSG6 |
2,0 | 190 | механічная, шасціступеньчатая; DSG6 |
Аўтамабіль ўжо ў базавай камплектацыі з шэрагу сістэм бяспекі мае ESC, сістэму экстранага тармажэння, а на большасці еўрапейскіх рынкаў да іх дадаюцца дыферэнцыял XDS+, сачэнне за ціскам у шынах і радар, які адсочвае дыстанцыю да машын наперадзе. Апцыянальна на Superb можа ўсталёўвацца сістэма сачэння за сляпымі зонамі, адаптыўны круіз-кантроль, памочнік пры руху ў корках, сістэма сачэння за выкананнем раднасці руху, а таксама сістэма распазнання дарожных знакаў і кантролю стомленасці кіроўцы[4]. Для еўрапейскага рынку Superb абсталёўваецца сям'ю падушкамі бяспекі (за даплату — дзевяццю).
Па выніках краш-тэстаў Euro NCAP аўтамабіль атрымаў вышэйшую адзнаку — пяць зорак. Сярод недахопаў — зафіксаваныя датчыкамі манекенаў павышаныя нагрузкі на грудную клетку кіроўцы пры франтальным сутыкненні, рызыка траўмаў шыі ў пасажыраў задняга шэрагу пры ўдары ззаду і траўманебяспечныя для пешаходаў кромка капота і стойкі лабавога шкла[5].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[6] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 32,7 | 86% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 42,2 | 86% |
Бяспека пешаходаў | 25,7 | 71% |
Актыўная бяспека | 9,9 | 76% |
Пратэставаны аўтамабіль: Škoda Superb 2.0 TDI 'Ambition' |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.