From Wikipedia, the free encyclopedia
Ã/ã (А-тыльда; А/а з тыльдай) — дыякрытычная графема, якая выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. З сусветных моў найбольш шырока сустракаецца ў партугальскай, з-за чаго часам выкарыстоўваецца як нефармальны сімвал гэтай мовы (гл. лузафонія).
У партугальскай мове гук, які пазначаецца літарай Ã/ã, узнік шляхам назалізацыі лацінскіх спалучэнняў an і am: germana > irmã «сястра». Ã такім чынам перадае насавы цэнтральны неакруглены галосны гук, хоць яго дакладная якасць змяняецца ад адкрытага да сярэднезакрытага ў залежнасці ад дыялекту. Выкарыстоўваецца таксама для запісу насавых дыфтонгаў ãe і ão.
Таксама гэта графема выкарыстоўваецца, але ўжо ў іншай якасці ў арумынскай мове, гуарані, кашубскай і в'етнамскай мовах.
У Міжнародным фанетычным алфавіце /ã/ пазначае насавы адкрыты неакруглены галосны, напрыклад, у французскай транскрыпцыі слова maman [mamã] «мама».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.