![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Java_Locator.svg/langbe-tarask-640px-Java_Locator.svg.png&w=640&q=50)
Ява
востраў Паўднёва-Ўсходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́ва — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданэзіі (сталіца Інданэзіі, Джакарта, разьмешчаная на востраве Ява). Плошча 132 тыс. км². Працягнуўся на 1000 кілямэтраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява.
- Гэта артыкул пра востраў. Калі вам патрэбны артыкул пра мову праграмаваньня, глядзіце артыкул Java.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Java_Locator.svg/320px-Java_Locator.svg.png)
Ява — самая населены востраў у сьвеце (124 млн чал. на 2005 год), шчыльнасьць насельніцтва складае 979 чал./км². Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданэзійская. На Яве знаходзіцца каля 120 вульканаў, зь іх 30 дзейных, у тым ліку Мэрапі. На востраве вырошчваюць адзін з гатункаў кавы — Копі Лювак.
На востраве Ява знаходзіцца галоўная славутасьць Інданэзіі — храм Барабудур. Гэтая сьвятыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабою мадэль будысцкай касмалёгіі. Храм уваходзіць у сьпіс найважнейшых архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЭСКО і належыць да аб’ектаў сусьветнае спадчыны.
- Храм Барабадур
- Вульканы Брома (зьлева, 2329 м) і Сэмэру (справа, 3676 м)