From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 траўня 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (1760—1768) і вялікі літоўскі (з 1768)[1].
Юзэф Паўлін Сангушка, 1751—1775 гг. | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1740 |
Памёр | 12 траўня 1781 (40 гадоў) |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Павал Караль Сангушка Барбара з Дунінаў[d] |
Дзеці | Раман |
Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Менску і Горадні.
З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», старэйшы сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на вальны сойм 1754 року[2]. На сойме 1767—1768 рокаў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў[1].
Падтрымаў абраньне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 року таемна далучыўся да Барскай канфэдэрацыі.
У 1774 року пабраўся шлюбам з Ганнай Цэтнэр, зь якой меў сына Рамана (1775—1790).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.