Юда Іскарыёт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юда Іскарыёт (Іуда Іскарыёт) (па-габрэйску: יהודה איש־קריות) — згодна з Новым Запаветам, адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста, які пазьней здрадзіў і выдаў свайго Настаўніка.
- Ня варта блытаць зь Юдам Тадэем.
Юда сумна вядомы сваім пацалункам і здрадай Ісуса ў рукі першасьвятароў сынедрыёна ў абмен на плату ў трыццаць срэбранікаў, пасьля чаго ён павесіўся з раскаяньня й адчуваньня сваёй віны. Ягонае месца сярод дванаццаці Апосталаў было пазьней занятае Мацьвіем.
Ягонае імя часам выкарыстоўваецца, каб вінаваціць кагосьці ў здрадзе, і часта блытаецца зь іншым вучнем Ісуса Юдам Тадэем.