Эрэдывізія
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Нідэрляндаў па футболе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрэдывізія (па-нідэрляндзку: Eredivisie) — найвышэйшая футбольная ліга ў Нідэрляндах. Заснаваная ў 1956 годзе. У пэрыяд з 1990 па 1999 гады спаборніцтвы насілі назву «ПТТ Тэлекомпэтыцыя» (нід. PTT Telecompetitie) у гонар спонсара PTT Telecom. У 1999 годзе назву лігі зьмянілі на KPN Telecompetitie, а ў 2000 годзе — на KPN Eredivisie. З 2002 па 2005 гады ліга называлася Эрэдывізія Галяндзкае казіно (нід. Holland Casino Eredivisie). У ходзе сэзону 2005—2006 гадоў спонсарам лігі выступіла лятарэя Sponsorloterij. Аднак, паводле закону ейная назва не магла быць выкарыстана для найменьня лігі.
Эрэдывізія | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1956 |
Колькасьць камандаў | 18 |
Вылет у | Першы дывізіён |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Нідэрляндаў, Кубак Ёгана Кройфа |
Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы |
Дзейны чэмпіён | ПСВ Эйндговэн — 24-ы тытул (2017—2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Аякс — 33 тытулы |
ТБ-партнэры | Fox Sports Eredivisie, NOS |
Вэб-сайт | eredivisie.nl |
![]() |
Найвышэйшая ліга складаецца з 18 камандаў. На працягу чэмпіянату кожная каманда гуляе зь іншай па два разы: адна гульня дома, другая ў гасьцёх. Па завяршэньні сэзону каманда з найгоршым вынікам спускаецца да другога ўзроўню чэмпіянату, у першы дывізіён. У сваю чаргу пераможца першай лігі аўтаматычна займае месца каманды, якая выбыла. Дзьве перадапошнія каманды праходзяць праз сыстэму плэй-оф для таго каб вырашыць хто спусьціцца ў Ээрстэдывізію. Плэй-оф гуляюць у дзьвюх групах. Кожная група зьмяшчае адну каманду з Эрэдывізіі й па тры каманды, якія былі найлепшымі ў сэзоне ў Ээрстэдывізіі. Кожная каманда гуляе па два матчы: адзін дома й адзін у гасьцёх. Пераможцы групаў пачынаюць наступны сэзон у Эрэдывізіі, а астатнія тры каманды групы спускаюцца да Ээрстэдывізіі.
Футбольная каманда «Аякс» з Амстэрдаму мае найбольшую колькасьць перамогаў у Эрэдывізіі — 33. Клюб «ПСВ Эйндговэн» атрымліваў перамогу ў лізе 24 разы, а ратэрдамскі «Фэеноорд» — 15 разоў.