From Wikipedia, the free encyclopedia
Эка́жава — вёска ў Назранаўскім раёне Інгушэтыі.
Экажава | |
рас. Экажево | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Інгушэтыя |
Муніцыпальны раён: | Назранаўскі |
Вышыня: | 541 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 16 616 чал. (2013) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 386126 |
Нумарны знак: | 06 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°12′44″ пн. ш. 44°49′23″ у. д. |
Экажава |
Вёска знаходзіцца на беразе ракі Сунжа, якая цячэ ў раку Церак. Вёска Экажава мае дарогу, што вядзе да места Назрань (колішняе сталіцы Інгушэтыі). Новая сталіца Інгушэтыі Магас знаходзіцца за тры кілямэтры на поўдзень ад вёскі Экажава. На паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца вёска Сурхахі. Экажава мае найбуйнейшае прадпрыемства па вырошчваньні бульбы ў Інгушэтыі.
Вёска Экажава ў 1944 годзе была выселена з-за таго, што большасьць насельнікаў — інгушы й чачэнцы. З 1957 па 1958 гады большасьць жыхароў вярнулася ў вёску. У вёсцы Экажава загінуў Шаміль Басаеў 10 ліпеня 2006 году, таксама быў забіты Саід Бурацкі 2 сакавіка 2010 году.
Вёска Экажава зьяўляецца трэцім паселішчам паводле колькасьці жыхароў у Інгушэтыі.
Па стане на 2002 год
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.