Ўільям Шэксьпір
ангельскі паэт, драматург / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўільям Шэксьпір (па-ангельску: William Shakespeare, 26 красавіка 1564 году — 23 красавіка[6] 1616 году) — анґельскі паэт і драматург, які лічыцца найвыбітнейшым сусьветным анґельскамоўным пісьменьнікам і драматургам[7]. Яго таксама называюць нацыянальным паэтам Анґельшчыны альбо «Бардам Эйвана». Аўтар 17 камэдыяў, 10 хронікаў, 11 трагедыяў, 5 паэмаў і цыклю з 154 санэтаў. Ягоныя творы былі перакладзеныя на шматлікія нацыянальныя мовы й ставіліся часьцей за любога іншага драматурга сьвету.
Ўільям Шэксьпір | |
William Shakespeare | |
Чанданскі партрэт. Невядомы аўтар. ~1610 год. Нацыянальная партрэтная галерэя, Лёндан | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | хрышчоны 26 красавіка 1564 Стрэтфард-на-Эйване, Ўорўікшыр, Ангельшчына |
Памёр | 23 красавіка 1616 (каля 52 гадоў) Стрэтфард-на-Эйване, Ўорўікшыр, Ангельшчына |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Шэксьпір[d][1][2] Мэры Шэксьпір[d][1][2] |
Сужэнец | Эн Гэтэўэй[d][2] |
Дзеці | Сюзана Гол[d][3][2], Гемнэт Шэксьпір[d][4][2] і Джудыт Кўіні[d][5][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, паэт, актор |
Кірунак | Ангельскі рэнэсансавы тэатар |
Жанр | п’еса і паэзія |
Мова | раньнесучасная ангельская мова[d] |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Шэксьпір нарадзіўся й гадаваўся ў Стрэтфард-на-Эйване. У васямнаццацігадовым веку ён узяў шлюб з Эн Гэтэўэй, якая нарадзіла яму трох дзяцей: Сьюзан і двайнятаў Гамнэта й Юдыт. Паміж 1585 і 1592 гадамі ён пачаў пасьпяховую акторскую й пісьменьніцкую кар’еру ў Лёндане. Быў суўладальнікам акторскае кампаніі «Людзі лорда Чэмбэрлена». У 1613 годзе ён выйшаў на пэнсію й праз тры гады сканаў. Засталіся некаторыя дакумэнты прыватнага жыцьця Шэксьпіра, на іхняе выснове дагэтуль вядуцца спрэчкі на конт ягонага зьнешняга выгляду, сэксуальнае накіраванасьці й веравызнаньня. Вялікае месца займае гэтак званае шэксьпіраўскае пытаньне, дзе разглядаецца праблематыка аўтарства твораў Шэксьпіра.
Большасьць са сваіх твораў Шэксьпір прадставіў паміж 1589 і 1613 гадамі. Ягоныя ранейшыя творы былі ў асноўным камэдыямі й гісторыямі, жанрамі, якія ён узьнімаў да піку вытанчанасьці й артыстызму напрыканцы XVI стагодзьдзя. Да 1608 году Шэксьпір у пераважнай колькасьці пісаў трагедыі, накшталт «Гамлета», «Караля Ліра» й «Макбэта», адных з самых файных твораў на анґельскай мове. У сваім апошнім пэрыядзе творчасьці ён пісаў трагікамэдыі, таксама вядомыя як рамансы й рабіў плягіят зь іншымі драматургамі.
На працягу жыцьця, ягоныя шматлікія п’есы публікаваліся ў выданьнях рознае якасьці й дакладнасьці. У 1623 годзе два ягоныя тэатральныя калегі апублікавалі Першае Фоліё, збор ягоных драматычных твораў, які зьмяшчаў усе, акрамя дзьвюх п’есаў, якія цяпер ідэнтыфікуюцца як шэксьпіраўскія.
Шэксьпір ужо пры жыцьці быў паважаным паэтам і драматургам, але да XIX стагодзьдзя ягоная слава яшчэ не дасягнула да сучасных вышыняў. Прыхільнікі рамантызму абвяшчалі Шэксьпіра геніям. У XX стагодзьдзі ягоныя творы неаднаразова запазычваліся й перавынаходжваліся новымі рухамі ў гуманітарных навуках і тэатральным мастацтве. Ягоныя творы застаюцца дагэтуль аднімі з самых папулярных і бесьперапынна вывучаюцца, ставяцца й пераўсьведамляюцца ў мнагастатнасьці культурных і палітычных кантэкстаў ва ўсім сьвеце.