![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Shiva_cropped.jpg/640px-Shiva_cropped.jpg&w=640&q=50)
Шыва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шыва (санскрыт: शिव — «прыхільны», «міласьцівы», «дабрадзейны») — у індуізьме ўвасабленьне разбуральнай сілы сусьвету і трансфармацыі (стваральнае разбурэньне); адным з бостваў вярхоўнай трыяды (трымутры), у шэрагу з творцам Брагмам і падтрымацелем Вішну. Згодна з Шыва-пуране, зьяўляецца стваральнікам і Вішну, і Брагмы. Увасабляе адначасова разбуральны і стваральны пачаткі. Зьяўляецца адной з найстаражытнейшых існасьцей чалавецтва; захаваліся згадкі пра яго ў даарыйскай (дравідыйскай) міталёгіі. Традыцыя пакланеньня Шыву называецца шайвізм. Вядомы пад імёнамі Рудра, Шанкара, Шамбгу, Магадзеў. Таксама зьяўляецца заснавальнікам Ёгі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Shiva_cropped.jpg/640px-Shiva_cropped.jpg)