From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэраваногія, гастраподы (па-старажытнагрэцку: γαστήρ — чэрава, стар.-грэц. πούς — нага), сьлімакі — вялікая таксанамічная кляса ў складзе тыпу малюскаў. Гэта другая па колькасьць відаў кляса жывёлаў пасьля вусякоў. Вядомыя 611 сямействаў сьлімакоў, 202 зь якіх ужо вымерлі і знойдзеныя толькі ў скамянелым выглядзе[1].
Чэраваногія | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Падразьдзел | Першаснаротыя |
Надтып | Сьпіралевыя |
Тып | Малюскі |
Кляса | Чэраваногія |
Бінамінальная намэнклятура | |
Gastropoda | |
Арэал значна вар’юецца ў розных прадстаўнікоў клясы. Месцамі пражываньня могуць быць сады, лясныя масівы, пустыні, горы; маленькія канавы ці рэкі і азёры; эстуарыі, марскія ўзьбярэжжы, скалістыя і пясковыя міжпрыліўныя зоны, абісальныя акіянскія глыбіні, у тым ліку гідратэрмальныя крыніцы, і некаторыя іншыя экалягічныя нішы, улучна з паразытычнымі.
Найбольш распаўсюджаныя і пазнавальныя сьлімакі жывуць на зямлі, некаторыя ў прэснай вадзе, але больш за дзьве траціны ўсіх відаў пражываюць у марскім асяродку.
У арэалах, дзе недастаткова карбанату кальцыю для пабудовы моцнае ракавіны, напрыклад, на некаторых кіслых глебах, пражываюць віды сьлімакоў, здольныя пабудаваць ракавіну зь бялку канхіяліну.
Большасьць чэраваногіх маюць цэльную ракавіну, сьпіральна скручаную, якая звычайна адчыняецца з правага боку (як бачна на выяве). Некаторыя віды маюць шчэлепную крышку, якая выконвае ролю люку. Звычайна складецца з рогападобнага матэрыялу, але ў некаторых малюскаў ракавіна вапнавая. Сустракаюцца наземныя сьлімакі без або з рэдукаванымі ракавінамі і абцякальным целам.
Сьлімакі маюць адкрытую крывяносную сыстэму з гэмалімфай у якасьці транспартавальнае вадкасьці. У гэмалімфе прысутнічае рэсьпіратарны пігмэнт гэмацыянін.
Паводле старое клясыфікацыі вылучаліся чатыры падклясы[2]:
Паводле новае сыстэматыкі (Bouchet & Rocroi, 2005) з улікам будовы ДНК падклясы і атрады былі скасаваныя і замененыя на клады:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.