From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК;па-польску: Komitet Centralny Narodowy, Centralny Komitet Narodowy, KCN) — патаемны орган «чырвоных» па падрыхтоўцы да паўстаньня 1863—1864 гадоў. Ён быў павінны: пашырыць закансьпіраваную сетку паўстанцаў, усталяваць нацыянальны падатак, склікаць нацыянальную паліцыю. 12 жніўня 1862 ЦНК абяцаў сялянам права ўласнасьці на зямлю за выкуп, а таксама зьвярнуўся да жыдоў — прызнаючы іх раўнапраўнымі чальцамі вольнпга польскага грамадзтва. Заснаваны ў чэрвені 1862 на базе мэрыі гораду Варшавы, з мэтай узяць пад кантроль усю падрыхтоўку да паўстаньня ў Царстве Польскім. Адозвай ад 1 верасьня 1862 абвясьціў сябе рэальнай уладай нацыі і патрабавала падпарадкаваньня з боку ўсяго грамадзтва.
Друкаваны орган ЦНК — газэта «Ruch». Згодна з Маніфэстам 22 студзеня 1863 Центральны Нацыянальны Камітэт абвесьціў сябе Часовым Нацыянальным Урадам, дэкляраваў пачатак паўстаньня і вызваленьне ад прыгону тых сялянаў, якія падтрымаюць паўстаньне. Пасьля падзеньня ў красавіку 1863 дыктатуры Марыяна Лангіевіча і пераходу ўлады ў рукі «белых» з 10 траўня афіцыйна называецца Нацыянальны Ўрад (па-польску: Rząd Narodowy).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.