Цеплавая паратурбінная электрастанцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цеплава́я паратурбі́нная электраста́нцыя (ЦПЭС) — цеплавая электрастанцыя з паратурбіннымі ўстаноўкамі.
ЦПЭС, якая выпрацоўвае акрамя электраэнэргіі яшчэ і цеплыню, называецца цеплаэлектрацэнтральлю (ЦЭЦ); якая толькі электраэнэргію — кандынсацыйнай электрастанцыяй (КЭС).
Тэрмін цеплавая паратурбінная электрастанцыя звычайна ўжываюць у дачыненьні да ЦЭС, якія працуюць на арганічным паліве, але часам ім пазначаюць усе электрастанцыі, што працуюць пры дапамозе паратурбінных установак (атамныя, геатэрмальныя электрастанцыі).