From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаза́рскі каганат — сярэднявечная дзяржава, створаная качавым цюркамоўным народам хазараў. Дзяржаўнае ўтварэньне вылучылася з Заходне-Цюрскага каганату. Кантралявала тэрыторыю Паўночнага Каўказу, Ніжняга і Сярэдняга Паволжа, сучаснага паўночна-заходняга Казахстану, Прыазоўя, паўночную частку Крыму, а таксама стэпы і лесастэпы Ўсходняй Эўропы да Дняпра.
Цэнтар дзяржавы першапачаткова знаходзіўся ў паўночнай частцы сучаснага Дагестану, пазьней перамясьціўся ў нізоўі Волгі. Частка кіруючай эліты прыняла юдаізм. У палітычнай залежнасьці ад хазараў некаторы час знаходзілася частка ўсходнеславянскіх племянных зьвязаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.