Фарад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фара́д (пазначэньне: Ф, F) — адзінка вымярэньня электрычнай ёмістасьці ў сыстэме СІ (раней звалася фара́да).
Фарад роўны электрычнай ёмістасьці кандэнсатара, пры якой зарад 1 кулён стварае паміж абкладкамі кандэнсатара напругу 1 вольт.
Адзінка атрымала сваю назву ў гонар ангельскага фізыка Майкла Фарадэя.
Фарад — вельмі вялікая ёмістасьць. Кандэнсатары звычайна маюць наміналы, вымяраныя ў мікра- і пікафарадах.
Зрэшты, ёмістасьць т. зв. іяністараў (кандэнсатараў з падвойным электрычным плястом) можа дасягаць некалькіх кіляфарад. Для параўнаньня, ёмістасьць мэталічнага шара памерам зь Зямлю складае ўсяго каля 700 мікрафарад.