![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Commodore_eVic_2.203.jpg/640px-Commodore_eVic_2.203.jpg&w=640&q=50)
Ушытае праграмнае забесьпячэньне
нізкаўзроўневае праграмнае забесьпячэньне для найпрасьцейшых пачатковых працэдураў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ушы́тае прагра́мнае забесьпячэ́ньне (па-ангельску: firmware) — асобны кляс кампутарных праграмаў, які забясьпечвае нізкаўзроўневае кіраваньне апаратнымі функцыямі прылады. Прыкладам, BIOS (якая ўяўляе сабой прыклад ушытай праграмы) можа кіраваць базавымі функцыямі пэрсанальнага кампутара і прадастаўляць паслугі апаратнай абстракцыі праграмнаму забесьпячэньню вышэйшага ўзроўню, напрыклад апэрацыйнай сыстэме. У прасьцейшых прыладах ушытае праграмнае забесьпячэньне можа працаваць як паўнавартасная апэрацыйная сыстэма, якая выконвацьме ўсе функцыі кіраваньня, кантролю і апрацоўкі зьвестак. Прыкладамі прыладаў з ушытым праграмным забесьпячэньнем ёсьць убудаваныя сыстэмы (з убудаваным апраграмаваньнем), дамашнія і асабістыя побытавыя прыборы, кампутары і кампутарная пэрыфэрыя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Commodore_eVic_2.203.jpg/640px-Commodore_eVic_2.203.jpg)
Ушытае праграмнае забесьпячэньне захоўваецца ў энэрганезалежных прыладах: ROM, EPROM, EEPROM або флэш-памяці. Абнаўленьне ўшытага праграмнага забесьпячэньня вымагае фізычнай замены інтэгральных схемаў ROM альбо спэцыяльнай працэдуры пераграмаваньня (перапрашыўкі) EPROM ці флэш-памяці[1]. У некаторых выпадках носьбіты для захоўваньня ўшытага праграмнага забесьпячэньня ўсталёўваюцца без магчымасьці замены. Звычайна абнаўленьне ўшытых праграмаў патрэбнае дзеля выпраўленьня хібаў ці паляпшэньня функцыянальнасьці.