раён у Рэспубліцы Алтай From Wikipedia, the free encyclopedia
Вусьць-Ко́ксінскі раён (па-расейску: Усть-Коксинский район; па-паўднёваалтайску: Кöк-Суу аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Вусьць-Кокса. Насельніцтва 15 981 чалавек (2021). У раёне 42 населеных пунктаў у складзе 9 сельскіх паселішчаў. Назва раёну ў перакладзе з паўднёва-алтайскай: зялёная вада.
Вусьць-Коксінскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Усць-Кокса[d][2] |
Дата ўтварэньня | 1923 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | краснаярскі час, омскі час, UTC+7 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Алтай, у яе горна-стэпавай зоне. Плошча 12 958 км². Мяжуе з Казахстанам.
На тэрыторыі раёну разьмешчана 439 азёр. Самыя буйныя: Тальмень, Мульцінскія, Кучарлінскае маюць значную даўжыню (2-5 км) і глыбіню да 30-50 м.на Катунскім горным сьцягу разьмешчаны 391 ледавік агульнай плошчай 245 км2.
Раён прыроўнены да раёнаў Крайняй Поўначы.
На мяжы Вусьць-Кокссінскага, Кош-Агацкага раёнаў і Рэспублікі Казахстан знаходзіцца гара Бялуха (4506 м.), самая высокая горная вяршыня ў Сыбіры. Са шматлікіх леднікоў гары бярэ свой пачатак рака Катунь, апета як у старажытных паданьнях, так і ў сучасных вершах і песьнях. 10 чэрвеня 1997 году ў мэтах захаваньня прыроднай спадчыны і гарманізацыі гаспадарча-культурнай дзейнасьці на тэрыторыі раёну створана Дзяржаўная ўстанова Рэспублікі Алтай «Прыродны парк „Бялуха“».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.